Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Курэйчык упершыню падтрымаў «Беларусьфільм»


Андрэй Курэйчык, архіўнае фота
Андрэй Курэйчык, архіўнае фота

Драматург Андрэй Курэйчык напісаў у сваім фэйсбуку, што ўпершыню падтрымаў праект «Беларусьфільма» — зьняўся разам з сынам Глебам у стужцы Ўладзімера Янкоўскага «Янка Купала».

Чаму Курэйчык падтрымаў фільм?

  1. «Беларусьфільм» упершыню за шмат гадоў карысна выдаткоўвае грошы падаткаплатнікаў, а менавіта на прасоўваньне і разьвіцьцё нацыянальнай культуры.
  2. Сцэнар фільму цалкам перапісалі, што зрабіла фільм нацыянальна арыентаваным ці «нацыяналістычным». Летась Курэйчык крытыкаваў абодва сцэнары фільму.
  3. У фільме даводзіцца думка: беларусы — ніякія не расейцы, гэта нацыя вартая сваёй нацыянальна-арыентаванай дзяржавы, а нашая мова — гэта крута.
  4. Гэта першы праект кампаніі, не арыентаваны на расейскі рынак.
  5. У фільме няма настальгіі па СССР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG