Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскую праваабаронцу, якая змагалася супраць сьмяротнай кары, асудзілі да 7 гадоў турмы


Насрын Сатудэх
Насрын Сатудэх

Іранская праваабаронца і адвакат Насрын Сатудэх прысуджаная рэвалюцыйным судом у Тэгеране да сямі гадоў турмы, паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на іранскія СМІ.

Па словах прызначанага дзяржаўнага адваката, «прысуд быў вынесены завочна», паколькі яго падабароннай не было ў зале суда.

Францускае выданьне Le Point паведамляе, што 55-гадовая Насрын Сатудэх у цяперашні час адбывае ў тэгеранскай турме тэрмін па іншым прысудзе. Яна была арыштаваная 13 чэрвеня 2018 га і затым прысуджаная да пяці гадоў за «шпіянаж».

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International на днях падтрымала Насрын Сатудэх. Яе дзейнасьць, у прыватнасьці дзейнасьць як адваката, накіраваная на адмену абавязковага нашэньня іранскімі жанчынамі хіджабу, заявіла Amnesty International. Другой прычынай асуджэньня Насрын Сатудэх праваабаронцы называюць яе барацьбу за адмену сьмяротнага пакараньня ў Іране.

У 2012-м годзе Эўрапарлямэнт узнагародзіў Сатудэх прэміяй імя Андрэя Сахарава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG