Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец: На Дзень міліцыі супрацоўнікі турмы на Акрэсьціна зьдзекаваліся зь вязняў


Павал Севярынец.

Як паведамляе Белсат, пасьля 10-содневага арышту на волю выйшаў сустаршыня БХД Павал Севярынец. Палітыка прэвэнтыўна затрымалі перад пачаткам акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 26 лютага. Празь некалькі дзён Севярынца асудзілі толькі за тое, што ён заклікаў узяць удзел у гэтай акцыі.

Павал Севярынец распавёў у эфіры Белсату:

«Усе прайшло цярпіма, што датычыць быту. Але, наагул кажучы, за пост у фэйсбуку і заклік да салідарнасьці — 10 сутак гэта, вядома, беззаконьне. Трое сутак мне давялося адбываць у ізалятары часовага ўтрыманьня, чамусьці да суду трымалі там, нічога ня кажучы ні мне, ні маёй сям’і, а затым асудзілі і далі яшчэ 10. Самае кепскае — гэта быў Дзень міліцыі. У гэты дзень проста пачалося бязьмежжа: забіралі матрацы ў тых, хто быў у маёй камэры, запусьцілі туды вашывага чалавека, не вадзілі яго на «пражарку», крычалі, забіралі асадкі, паперу... Усяляк сьвяткавалі як толькі можна Дзень міліцыі».

Агрэсіўную ж рэакцыю ўладаў на правядзеньне акцыі пратэсту на Кастрычніцкай (амаль усе яе ўдзельнікі былі затрыманыя) Павал Севярынец зьвязаў з тым, што актывісты «пацэлілі ў балючае месца».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG