Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік прэзыдэнцкай кампаніі Трампа асуджаны да 47 месяцаў турмы


Пол Манафорт
Пол Манафорт

Пол Манафорт таксама заплаціць каля 74 мільёнаў даляраў штрафаў.

Яго абвінавачваюць у махлярствах пры банкаўска-фінансавых апэрацыях. Асноўныя эпізоды абвінавачаньня зьвязаныя зь ягонай шматгадовай працай у якасьці палітычнага кансультанта ва Ўкраіне.

З траўня па жнівень 2016 года Манафорт узначальваў перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзыдэнта ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа.

Фэдэральны суд Вірджыніі прыйшоў да высновы, што Манафорт вінаваты ў «цяжкіх правапарушэньнях», у якіх ён «не раскаяўся». Аднак тэрмін ад 19 да 24 гадоў, пра які прасілі пракуроры, суд палічыў «празьмерным». Было ўлічана, што раней у Пола Манафорта не было непрыемнасьцяў з законам.

Перасьлед Манафорта быў распачаты ў кантэксьце расьсьледаваньня магчымай змовы людзей з асяродзьдзя Дональда Трампа з Крамлём. Адвакаты Манафорта настойвалі на мяккім прысудзе, абгрунтоўваючы гэта тым, што ніводнае з даказаных правапарушэньняў Манафорта не было зьвязана з так званым расейскім расьсьледаваньнем.

Пол Манафорт таксама праходзіў як абвінавачаны ў падобным працэсе, які праходзіў у фэдэральным судзе Вашынгтона. Там ён прызнаў сваю віну і пайшоў на дасудовае пагадненьне з пракуратурай. Пра рашэньне ў гэтай справе будзе вядома на наступным тыдні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG