Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўночнай Карэі недаядаюць 11 мільёнаў чалавек


Сямʼя ў Паўночнай Карэі, сакавік 2018 году
Сямʼя ў Паўночнай Карэі, сакавік 2018 году

Паводле ацэнак ААН, у Паўночнай Карэі «хранічна недаядаюць» 11 мільёнаў чалавек, ці 43% усяго насельніцтва, піша Washington Post.

Недаяданьне пагражае «цэламу пакаленьню дзяцей», у кожнага пятага дзіцяці назіраецца затрымка росту за хранічнае недаяданьне, сьцьвярджае ў сваім дакладзе кіраўнік офісу ААН у Паўночнай Карэі Тапан Мішра.

Таксама паўночнакарэйскім дзецям пагражае:

  • абмежаваньне мэдычнай дапамогі;
  • адсутнасьць доступу да чыстай вады.

Напрыклад, дзеці могуць памерці нават ад вылечных хвароб.

Прадстаўнікі ААН Стэфан Дзюжарык заявіў журналістаў, што арганізацыя шукае 120 мільёнаў даляраў для «тэрміновага забесьпячэньня выратавальнай дапамогі 3,8 мільёна людзей». Без «адэкватнага фінансаваньня» сёлета асобныя ўстановы, якія працуюць у Паўночнай Карэі, будуць вымушаны зачыніцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG