Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Латушку прызначылі дырэктарам Купалаўскага тэатру


Павал Латушка, здымак 2016 году
Павал Латушка, здымак 2016 году

Былога міністра культуры і амбасадара ў Францыі Паўла Латушку 6 сакавіка прызначылі дырэктарам Купалаўскага тэатру ў Менску, піша Tut.by.

Аляксандар Лукашэнка 15 студзеня звольніў Латушку з пасады амбасадара Рэспублікі Беларусь у Францыі і па сумяшчальніцтве пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры UNESCO.

Дагэтуль з 2009 да 2012 году Латушка ўзначальваў Міністэрства культуры Беларусі.

Папярэднікам Латушкі на пасадзе кіраўніка Купалаўскага быў Павал Палякоў, які кіраваў тэатрам з 2009 да 2018 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG