Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарабагатаў і Фралоў ладзяць вечарыну ў гонар Станіслава Манюшкі 


Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Станіслаў Манюшка, помнік у Менску
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Станіслаў Манюшка, помнік у Менску

5 сакавіка ў Дзяржаўным музэі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў Менску адбудзецца музычна-літаратураная вечарына, прысьвечаная клясыку беларускай і польскай опэры Станіславу Манюшку — 5 траўня будзе адзначацца яго 200-гадовы юбілей.

Удзел у імпрэзе возьмуць заслужаны артыст Беларусі, заснавальнік «Беларускай капэлы» Віктар Скорабагатаў і кіраўнік ансамбля салістаў «Вытокі» Аляксей Фралоў. Праграма-разважаньне мае назву «Хатні сьпеўнік Манюшкі ў яго доме».

Аляксей Фралоў
Аляксей Фралоў

Як расказаў Свбодзе Аляксей Фралоў, увесь 2019 год пройдзе пад знакам Станіслава Манюшкі — аднаго з самых славутых кампазытараў за ўсю гісторыю беларускага краю. У Польшчы яго шануюць як клясыка польскай музыкі, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай опэры.

Аўтар шматлікіх песень, опэр, апэрэт, балетаў зьявіўся на сьвет 5 траўня 1819 году ў фальварку Убель Ігуменскага павету (цяпер Чэрвеньскі раён), рос і вучыўся ў Менску. Ад велічнай сядзібы сёньня мала што засталося — вёска і навакольныя пабудовы былі зьнішчаныя падчас карнай апэрацыі немцаў у 1943 годзе.

У сярэдзіне 1960-х на месцы колішняй сядзібы зьявіўся памятны знак з нотным запісам некалькіх тактаў арыі з опэры Манюшкі «Галька».

У рамках сёлетніх імпрэзаў заплянаваны цыкль канцэртаў ансамбля «Вытокі» Аляксея Фралова з удзелам вядучых салістаў беларускай опэры і балету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG