Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выхавальніцу дзіцячага дома будуць судзіць за катаваньне дзяцей


Ілюстрацыйнае фота @Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота @Shutterstock

На працягу некалькіх гадоў 50-гадовая жанчына сыстэматычна зьбівала сваіх непаўналетніх выхаванцаў. Пацярпелымі ў крымінальнай справе прызналі 10 дзяцей, паведаміла прэс-служба Сьледчага камітэту.

Расьсьледаваньне крымінальнай справы аб катаваньні выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Барысаўскім раёне завершанае. Жанчыну-выхавальніцу абвінавачваюць у катаваньні непаўналетніх, якія знаходзяцца ў залежным становішчы (ч. 2 арт. 154 Крымінальнага кодэксу). Ёй пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Акрамя гэтага, сьледзтва высьветліла, што жанчына траціла грошы, якія атрымлівала на ўтрыманьне дзяцей, на ўласныя патрэбы. Дзеці пражывалі ў антысанітарных умовах.

Сьледчы камітэт таксама выявіў парушэньні ў прафіляктычнай працы органаў апекі і папячыцельства, якія не кантралявалі яе належным чынам. Жанчына кожны раз, калі даведвалася аб праверках, рыхтавалася да іх і штучна «стварала бачнасьць спрыяльных побытавых умоваў».

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд. Абвінавачаную ўзялі пад варту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG