Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі Мінабароны Беларусі наведваюць Польшчу, якую Лукашэнка скрытыкаваў за «гонку ўзбраеньняў»


Вайсковыя вучэньні ў Беларусі
Вайсковыя вучэньні ў Беларусі

Прадстаўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Польшчы абмяркоўваюць у Варшаве пытаньні вайсковага супрацоўніцтва, гаворыцца на сайце беларускага Мінабароны.

Паведамляецца, што цягам трох дзён будуць праходзіць кансультацыі паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы ў справе плянаваньня двухбаковых адносінаў у вайсковай галіне. Парадак дня ўключае пытаньні міжнароднай і рэгіянальнай бясьпекі.

Мінабароны Беларусі прадстаўляе дэлегацыя на чале з начальнікам дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва, генэрал-маёрам Алегам Воінавым.

Аляксандар Лукашэнка на вучэньнях "Захад-2017"
Аляксандар Лукашэнка на вучэньнях "Захад-2017"

Першага сакавіка падчас «Вялікай размовы» Аляксандар Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў Польшчу за ўвязваньне ў «гонку ўзбраеньняў».

«Польшча да 2026 году затраціць на абарону 50 мільярдаў даляраў. І ўсе маўчаць. Але каб заўтра прайшла навіна, што Расея выставіла дадатковы полк на захад ад Масквы, быў бы сусьветны гвалт. Дык давайце выпрацоўваць адзіныя крытэрыі падыходу да такіх фактаў», — заявіў ён.

У Польшчы зацьверджаны плян тэхнічнай мадэрнізацыі Ўзброеных сілаў, які прадугледжвае выдаткі ў памеры 185 мільярдаў злотых (50 мільярдаў даляраў) на наступныя 7 гадоў — прыкладна 7 мільярдаў даляраў на год.

А вось у Расеі, якую паспрабаваў абараніць Лукашэнка, затраты на вайсковую галіну штогод перавышаюць 3 трыльёны расейскіх рублёў — у эквіваленце каля 50 мільярдаў даляраў.

Вайсковыя выдаткі Беларусі вагаюцца ў межах 600 мільёнаў даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG