Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі заапарк ладзіць конкурс, дзе жанчын параўнаюць з жывёламі. Да 8 сакавіка


Сьледам за забаўляльна-спартовай праграмай «Зімовы прызыў» да 23 лютага Менскі заапарк абвясьціў жартаўлівы конкурс да Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка.

Заапарк заклікае «па-добраму пажартаваць» з жанчын, «дакладней зрабіць незвычайны камплімэнт і сюрпрыз». Удзельнікам конкурсу прапануюць:

  • Падпісацца на старонку Менскага заапарку ў сацыяльных сетках Укантакце або Інстаграм.
  • Зрабіць фота жонкі, сяброўкі, сваячкі або проста знаёмай і выкласьці ў гэтыя сеткі з хэштэгам #zookrasa.
  • Напісаць у камэнтарах, да якога гадаванца Менскага заапарку яна падобная і чаму.

Вынікі маюць падвесьці 11 сакавіка. Пераможцам абяцаюць запрашальны білет на 2 асобы ў заапарк.

Радыё Свабода паспрабавала атрымаць дадатковы камэнтар наконт конкурсу, але тэлефонныя нумары заапарку пакуль не адказваюць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG