Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У футболе зьмяніліся правілы. Трэнэрам будуць паказваць карткі, да «сьценкі» забароняць падыходзіць


Былы футбольны судзьдзя Пьерлюіджы Каліна назірае за трэніроўкай гульцоў, ілюстрацыйнае фота
Былы футбольны судзьдзя Пьерлюіджы Каліна назірае за трэніроўкай гульцоў, ілюстрацыйнае фота

Ад 1 чэрвеня 2019 году набудуць моц зьмены ў правілы футболу, прынятыя ў суботу Міжнароднай радай футбольных асацыяцыяў (IFAB). Зьмены не такія радыкальныя, як уведзеныя летась відэапаўторы, але дробязяў набраўся цэлы шэраг.

  • Нават ненаўмысная гульня рукой будзе лічыцца парушэньнем, калі гэтым палявы гулец здабыў кантроль над мячом. Гэта значыць, і гол ня будзе залічаны нават тады, калі гульня рукой была абсалютна выпадковай.
  • Але парушэньнем ня лічыцца трапляньне мяча ў руку гульца каманды, якая абараняецца, калі тая рука ўпісваецца ў «натуральны сылюэт» — ня выстаўленая ўбок ад торса. Калі выстаўленая — парушэньне будзе.
  • Футбаліст, які выходзіць з гульні праз замену, мусіць пакідаць поле ў найбліжэйшым месцы, а не ў тэхнічнай зоне — калі апынуліся ў момант замены далёка, не павінны ісьці праз усё поле.
  • Жоўтыя і чырвоныя карткі цяпер могуць паказваць ня толькі гульцам, а і іншым прадстаўнікам камандаў, у тым ліку трэнэрам. Дагэтуль не было да канца зразумела, якія правы маюць судзьдзі ў дачыненні трэнэраў, якія кепска сябе паводзяць.
  • Пасьля выбіваньня ад брамы палявым гульцам ня трэба чакаць, пакуль мяч выйдзе са штрафной пляцоўкі — можна гуляць адразу па ўдары.
  • У час штрафнога ўдару гульцам каманды ў атацы нельга падыходзіць бліжэй як на 1 мэтар да «сьценкі» з абаронцаў другой каманды.
  • Падчас пэнальці брамнік абавязаны трымаць толькі адну нагу на лініі варотаў, а ня дзьве, як было раней.
  • Калі мяч трапіў у судзьдзю, гульня будзе спыняцца і аднаўляцца праз «спрэчны мяч» (калі судзьдзя ўкідвае мяч перад двума гульцамі з розных камандаў).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG