Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стоўпцах паставяць помнік Якубу Коласу за 100 тысяч даляраў


Помнік Якубу Коласу ў Менску
Помнік Якубу Коласу ў Менску

Міністэрства культуры абвясьціла конкурс праектаў помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу ў Стоўпцах, паведамляе БЕЛТА. Помнік будзе ўсталяваны ў сквэры па вуліцы Цэнтральная​.

«Конкурс мы праводзім для таго, каб знайсьці найбольш выразны вобраз клясыка беларускай літаратуры Якуба Коласа для стварэньня помніка на малой радзіме паэта. Яго кампазыцыйнае і плястычнае выкананьне павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях клясычнага і нацыянальнага манумэнтальнага мастацтва», — цытуе БЕЛТА міністэрства.

Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца прафэсійныя скульптары і архітэктары. Пераможца атрымае права на стварэньне помніка, кошт якога ня можа перавышаць 200 тысяч BYN, якія выдаткуе Стаўпецкі раённы выканаўчы камітэт.

Якуб Колас нарадзіўся 22 кастрычніка 1882 году ў засьценку Акінчыцы Менскага павету Менскай губэрні, цяпер гэта тэрыторыя гораду Стоўпцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG