Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: частка апазыцыі дамаўляецца пра адзінага кандыдата. Хто ім стане?


Адзін зь верагодных адзіных кандыдатаў Анатоль Грыцэнка
Адзін зь верагодных адзіных кандыдатаў Анатоль Грыцэнка

Мэр Львова Андрэй Садавы зьняў кандыдатуру з выбараў прэзыдэнта Ўкраіны і заявіў аб падтрымцы кандыдатуры былога міністра абароны Анатоля Грыцэнкі.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве. Садавы сказаў, што яго мэта —дамагчыся перамогі «аб’яднанага кандыдата ад дэмакратычных сіл».

Напярэдадні Садавы і Грыцэнка правялі перамовы аб абʼяднаньні.

Мэр Львова раней заяўляў, што прыме рашэньне аб сваёй кандыдатуры па выніках апошніх апытаньняў грамадзкага меркаваньня. Апошнія апытаньні паказалі, што ўзровень яго падтрымкі ніжэйшы, чым у Грыцэнкі.

Садавы — лідэр апазыцыйнай партыі «Самопомичь». Умовы ягонай падтрымкі Грыцэнкі пакуль невядомыя.

Напярэдадні ўкраінскае выданьне Depo.UA са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што некалькі апазыцыйных палітыкаў дамовіліся аб вылучэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны, выбары якога пройдуць 31 сакавіка. Паводле дадзеных выданьня, гэтым кандыдатам стане лідэр партыі «Грамадзянская пазыцыя» Анатоль Грыцэнка.

  • Выбары прэзыдэнта Ўкраіны пройдуць 31 сакавіка. Паводле апошніх апытаньняў, лідзіруе ў кампаніі шоўмэн Уладзімір Зяленскі, на другім месцы ў большасьці апытаньняў — дзеючы прэзыдэнт Пятро Парашэнка, на трэцім — лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка. Чацьвёртае месца, паводле дадзеных сацыёлягаў, у кандыдата ад «Апазыцыйнай плятформы» Юрыя Бойкі, якога называюць прарасейскім кандыдатам. Грыцэнка ў большасьці апытаньняў на пятым месцы, прэтэндуючы на 6-8 адсоткаў галасоў. У Садавога было 3-4 адсоткі.
  • Пры гэтым з аднаго зь нядаўніх апытаньняў вынікае, што абʼяднаньне кандыдатур Грыцэнкі і Садавога можа прынесьці Анатолю Грыцэнку дадатковыя галасы, і ён атрымае шанцы на выхад у другі тур.
  • Садавы і Грыцэнка называюць сябе «дэмакратычнай апазыцыяй» — як дзеючаму прэзыдэнту, так і прарасейскім сілам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG