Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя заявіла пра новы віток рэпрэсіяў у Беларусі


Акцыя ў падтрымку палітвязьняў, да і пасьля якой затрымалі яе арганізатараў і ўдзельнікаў

Правацэнтрысцкая кааліцыя асудзіла затрыманьне і ўтрыманьне пад вартай актывістаў, якія 26 лютага ўдзельнічалі ў акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязьняў на Кастрычніцкай плошчы.

Правацэнтрысцкая кааліцыя, у якую ўваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, рух «За свабоду» і аргкамітэт партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, асуджае затрыманьне і незаконнае ўтрыманьне пад вартай сустаршыні БХД Паўла Севярынца, а таксама актывістаў Дзьмітрыя Паліенкі, Насты Гусевай, Леаніда Кулакова, Арцёма Чарненкі, Вольгі Мікалайчык і Маі Навумавай.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, якую падпісалі кіраўнікі кааліцыі.

Яны абураныя тым, што Паўла Севярынца, Дзьмітрыя Паліенку і Насту Гусеву затрымалі без усялякіх прычынаў да пачатку акцыі пратэсту. Іх сваякі і калегі цягам дня ня мелі інфармацыі пра іх месцазнаходжаньне.

«Тайныя затрыманьні і адсутнасьць інфармацыі пра іх месцазнаходжаньне на працягу дня 27 лютага можна прыраўнаваць да выкраданьня палітычных актывістаў, бо сілавымі структурамі, якія ўчынілі захоп і ўтрыманьне людзей у невядомым месцы, не былі забясьпечаныя іх элемэнтарныя правы», — гаворыцца ў заяве.

Кіраўнікі кааліцыі патрабуюць, каб беларускія ўлады неадкладна спынілі «спробу раскручваньня чарговага вітка рэпрэсій супраць палітыкаў і грамадзянскай супольнасьці Беларусі».

Заяву падпісалі Віталь Рымашэўскі, Юры Губарэвіч, Мікалай Казлоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG