Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр найстарэйшы сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў


Саюз беларускіх пісьменьнікаў паведаміў на афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку пра сьмерць найстарэйшага сябра арганізацыі Мixacя Данiленкi. Яму было 96 гадоў.

Міхась Даніленка нарадзіўся 28 кастрычніка 1922 году ў вёсцы Ястрабка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1941 г. скончыў Рэчыцкую пэдагагічную вучэльню і быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце. У траўні 1942 года непадалёку ад станцыі Мікалаеўка ва Ўкраіне быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 году ўцёк з лягера ваеннапалонных. Потым зноў служыў у Савецкай Арміі, працаваў настаўнікам Казяроскай сямігадовай школы Лоеўскага раёну і ў газэце «Гомельская праўда». Быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і мэдалямі.

Першае апавяданьне Міхась Даніленка надрукаваў у 1940 годзе. Сярод ягоных кніг некалькі зборнікаў прозы для дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG