Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Абарона Айчыны ў нас носіць усенародны характар». Пра што сказаў Лукашэнка ў віншаваньні да 23 лютага


Аляксандар Лукашэнка падчас вайсковых вучэньняў "Захад-2017"
Аляксандар Лукашэнка падчас вайсковых вучэньняў "Захад-2017"

За гады незалежнасьці ў краіне была створана сучасная армія, здольная даць годны адпор любому агрэсару. Пра гэта распавёў Аляксандар Лукашэнка ў віншаваньні з нагоды Дня абаронцы Айчыны, якое ў Беларусі як і ў савецкія часы адзначаюць 23 лютага.

«Гэта сьвята ўвасабляе сабой ратную доблесьць нашага народа і пераемнасьць пакаленьняў у самаадданае служэньне Радзіме»., — гаворыцца ў віншаваньні Лукашэнкі.

Лукашэнка перакананы, што ваенная арганізацыя дзяржавы надзейна забясьпечыць яго бясьпеку ва ўмовах новых глябальных выклікаў і пагрозаў, а «мір і спакой на беларускай зямлі будуць гарантаваныя і надалей, бо абарона Айчыны ў нас носіць усенародны характар».

Ён таксама адзначыў, што ў год 75-годдзя вызваленьня краіны ад нямецкіх захопнікаў цяперашняя дата набывае асаблівую значнасьць.

«Самыя добрыя словы ўдзячнасьці мы адрасуем вэтэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія прадэманстравалі прыклад высокай доблесьці і гераізму ў барацьбе з ворагам усяго чалавецтва. Іх мужнасьць, стойкасьць і патрыятызм назаўжды застануцца арыенцірам для нашай моладзі», — гаворыцца ў віншаваньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG