Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі плянуюць забараніць клеткі для зьняволеных у судах. А ў Беларусі?


Суд па справе намесьніка міністра аховы здароўя Беларусі Ігара Ласіцкага. Клетка, дзе знаходзяцца падсудныя, завершаная жалюзі. Mенск, 4 студзеня 2019
Суд па справе намесьніка міністра аховы здароўя Беларусі Ігара Ласіцкага. Клетка, дзе знаходзяцца падсудныя, завершаная жалюзі. Mенск, 4 студзеня 2019

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў даручыў тром міністэрствам да 1 красавіка прапрацаваць пытаньне аб забароне выкарыстоўваць у судовых залях клеткі і «акварыюмы» для падсудных. Дакумэнт разьмешчаны на сайце расейскага ўраду.

У лістападзе ў Дзярждуму быў унесены законапраект, які забараняе зьмяшчаць падсудных у канструкцыі з агароджамі ў судовых залях. Раней з крытыкай такіх канструкцыяў выступала кіраўнік Савету Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка.

Эўрапейскі суд правоў чалавека ад 2014 году заклікае Расею адмовіцца ад ізаляцыі абвінавачаных па крымінальных справах падчас судовых пасяджэньняў. У ЭСПЧ лічаць, што ізаляцыя падсудных у залях суду зьяўляецца парушэньнем палажэньняў Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека.

Практыка ўтрыманьня падсудных у мэталічнай клетцы застаецца і ў Беларусі. Яна асуджаная і Камітэтам правоў чалавека ААН, і Эўрапейскім судом правоў чалавека. У Маніторынгу судовых працэсаў у Беларусі, які рабіла БДІПЧ АБСЭ, рэкамэндуецца «выкараніць практыку ўтрыманьня абвінавачаных у клетках у залі суду. Захады бясьпекі, якія ўжываюцца ў дачыненьні да абвінавачаных, у кожным выпадку павінны быць заснаваныя на індывідуальнай ацэнцы рызыкі», — гаворыцца ў справаздачы БДІПЧ.

АБСЭ нагадвае пра прэзумпцыю невінаватасьці і рэкамэндуе пазьбягаць абыходжаньня, якое прыніжае чалавечую годнасьць, а таксама ўказвае, што агульныя захады бясьпекі не павінны ствараць уражаньня аб вінаватасьці падсудных.

У 2013 міністар юстыцыі Беларусі Алег Сьліжэўскі заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, што варта шукаць альтэрнатыву клетцы для падсудных, але тады ж удакладніў, што пытаньне патрабуе доўгай прапрацоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG