Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі лакафарбавальны завод ліквідуюць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Эканамічны суд Менску 20 лютага прызнаў банкрутам Менскі лакафарбавальны завод і вырашыў яго ліквідаваць да 20 чэрвеня.

Часовы ўпраўляючы перадаў суду аналіз фінансавага становішча і плацежаздольнасьці заводу, паводле якога маёмасьці заводу недастаткова для пагашэньня ўсіх патрабаваньняў крэдытора, структура балянсу не задавальняючая. Плацежаздольнасць немагчыма аднавіць.

Крэдытарская запазычанасьць заводу 2 мільёны рублёў, актывы не перавышаюць 1,8 мільёна.

Больш 90% акцый Менскага лакафарбавальнага заводу належаць «Беларусбанку», іншай часткай валодаюць закрытае акцыянэрнае таварыства «Белцяжмаш» і дзяржаўны камітэт па маёмасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG