Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША павіншавала беларусаў з Днём роднай мовы. ВІДЭА


Амбасада ЗША ў Менску, архіўнае фота

Амбасада ЗША ў Менску павіншавала беларусаў зь Міжнародным днём роднай мовы. З нагоды сьвята супрацоўнікі амбасады прачыталі ўрыўкі зь вершаў беларускіх пісьменьнікаў, прысьвечаныя матчынай мове.

Павераная ў справах США ў Беларусі Джэнiфэр Мур прачытала частку верша Ларысы Генiюш «Мая мова».

Дарадца ў эканамічных пытаньнях амбасады ЗША Монiка Сэндар павіншавала беларусаў урыўкам зь верша Ўладзімера Караткевіча «Дом сябра».

Відэа зь віншаваньнем былі разьмешчаныя на афіцыйных старонках амбасады ў сацыяльных сетках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG