Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стрым = удзел у несанкцыянаванай акцыі. Актывіста аштрафавалі за відэа ўскладаньня кветак

© Shutterstock
© Shutterstock

Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў на 30 базавых велічыняў (765 рублёў) актывіста Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Зьмітра Казакевіча за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, паведаміў на Facebook адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец.

Удзелам у несанкцыянаваным мерапрыемстве палічылі відэатрансьляцыю, якую Казакевіч уключыў у час акцыі «Маладога фронту» ля менскага помніка Тарасу Шаўчэнку 22 студзеня: яна была прысьвечаная памяці Героя Ўкраіны беларуса Міхася Жызьнеўскага.

Пасьля акцыі затрымалі двух актывістаў: старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча і Вольгу Мікалайчык. Іх на ноч пакінулі ў ізалятары на Акрэсьціна, на наступны дзень аштрафавалі адпаведна на 50 і 40 базавых (1275 і 1020 рублёў). Казакевіч здымаў у тым ліку момант затрыманьня.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG