Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэтаньягу: Вугоршчына і Славаччына адкрыюць свае прадстаўніцтвы ў Ерусаліме


Прэм'ер Чэхіі Андрэй Бабіш і ягоны ізраільскі калега Біньямін Нэтаньягу, Ерусалім, 19 лютага 2019

У аўторак, 19 лютага, прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу у паведаміў у Твітэры аб тым, што ягоныя намаганьні ўмацаваць статус Ерусаліму ў якасьці сталіцы Ізраілю, прыносяць вынікі. Яшчэ дзьве краіны гатовыя адкрыць свае дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Ерусаліме.

«У выніку намаганьняў, якія прымаюцца мной на працягу некалькіх месяцаў, мы дасягнулі вельмі важнага выніку: пасьля таго, як Чэхія адкрыла ў Ерусаліме „Чэскі дом“, Вугоршчына вырашыла адкрыць у Ерусаліме аддзяленьне сваёй амбасады, а Славаччына — Цэнтар інавацыяў і культуры. Такія намаганьні прыносяць плён», — кажа Біньямін Нэтаньягу.

Раней прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан абвясьціў, што яго краіна адкрые ў Ерусаліме гандлёвае прадстаўніцтва са статусам дыпляматычнай місіі.

У студзені сёлета МЗС Ізраілю апавясьціў краіны, зь якімі вядуцца перамовы пра перанос амбасадаў у Ерусалім, што не дазволіць ім прызначаць ганаровых консулаў у Ерусаліме ў якасьці сымбалічнага жэсту.

Краінам, якія адмаўляюцца пераносіць амбасаду, але жадаюць зрабіць жэст на адрас Ізраілю, прапануецца адчыніць у Ерусаліме рэальнае дыпляматычнае прадстаўніцтва — культурны цэнтар, гандлёвае або вайсковае прадстаўніцтва, або консульства.

Чэхія і Аўстралія, якія жадалі абмежавацца прызначэньнем ганаровых консулаў, у выніку пагадзіліся на адкрыцьцё культурнага цэнтру («Чэскі дом») і гандлёвага прадстаўніцтва, у якім таксама будзе базавацца вайсковы аташэ (Аўстралія).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG