Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За першы месяц году прадпрыемствы Беларусі вырабілі прадукцыі на 9 мільярдаў рублёў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў студзені 2019 году склаў 9 мільярдаў рублёў — на 0,9% больш, чым летась у студзені, піша Белстат.

Валавы ўнутраны прадукт — макраэканамічны паказьнік, які адлюстроўвае рынкавы кошт выпушчаных тавараў і аказаных паслуг за пэўны час ва ўсіх галінах эканомікі.

​На 2019 год Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу росту ВУП на 4%. У 2018 годзе валавы ўнутраны прадукт вырас на 3%. Прагноз па росьце эканомікі недавыканалі на 0,5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG