Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Мікалая Капэрніка


Падзеі 19 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

19 лютага 1473 году нарадзіўся Мікалай Капэрнік, польскі астраном і матэматык, стваральнік геліяцэнтрычнай мадэлі Сусьвету.

Мікалай Капэрнік
Мікалай Капэрнік

Таксама ў гэты дзень

1861 — быў абвешчаны маніфэст аб адмене прыгоннага права ў Расейскай імпэрыі.

1878 — Томас Эдысан запатэнтаваў фанограф.

У гэты дзень нарадзіліся

1890 — Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзяяч, паэт.

1901 — Сяргей Бусел, беларускі нацыянальны дзяяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

1908 — Станіслаў Шушкевіч-старэйшы, беларускі паэт.

1935 — Генадзь Аўсяньнікаў, Народны артыст Беларусі.

1941 — Дэвід Грос, амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы.

У памяці

1952 — памёр Кнут Гамсун, нарвэскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1979 — памёр Янка Геніюш, беларускі грамадзкі дзяяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў і муж паэткі Ларысы Геніюш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG