Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японская газэта: Абэ вылучаў Трампа на Нобэлеўскую прэмію


Дональд Трамп на мінулым тыдні заявіў, што Сіндзо Абэ высунуў яго кандыдатуру, але дадаў, што «мабыць, не атрымае» прэмію
Дональд Трамп на мінулым тыдні заявіў, што Сіндзо Абэ высунуў яго кандыдатуру, але дадаў, што «мабыць, не атрымае» прэмію

Прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ мінулай восеньню намінаваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру, паведамляе японская газэта Asahi са спасылкай на крыніцу ў японскім урадзе.

Згодна з паведамленьнем, амэрыканскія афіцыйныя асобы пасьля сустрэчы Трампа зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам папрасілі Абэ вылучыць кандыдатуру прэзыдэнта ЗША.

Афіцыйна МЗС Японіі не пацьвердзіла і не абвергла гэтую інфармацыю, Белы дом таксама не даваў камэнтароў.

15 лютага прэзыдэнт ЗША заявіў, што японскі прэм’ер вылучыў яго кандыдатуру, ацаніўшы яго намаганьні ў справе наладжваньня дыялёгу з Паўночнай Карэяй. Трамп тады сказаў, што атрымаў ад Абэ копію ліста ў Нобэлеўскі камітэт аб вылучэньні яго кандыдатуры.

Пры гэтым Трамп прызнаў, што «мабыць, не атрымае» прэмію.

Паводле правілаў Нобэлеўскага камітэту, лідэры дзяржаваў маюць права вылучаць кандыдатуры на атрыманьне прэмій. Пры гэтым інфармацыю пра тое, хто быў вылучаны і кім, апублікуюць толькі праз 50 гадоў пасьля ўручэньня прэміі.

Нобэлеўскую прэмію міру за 2018 год прысудзілі за намаганьні, накіраваныя на спыненьне сэксуальнага гвалту «як зброі» падчас войнаў і ўзброеных канфліктаў. Ляўрэатамі гэтай прэміі сталі лекар з Конга Дэні Муквэге і ірацкая праваабаронца Надзія Мурад.

У 2009 годзе Нобэлеўскім ляўрэатам стаў папярэднік Трампа на пасадзе прэзыдэнта ЗША Барак Абама.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG