Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць стратных прадпрыемстваў у Менску за 2018 год вырасла амаль на 11%


Ілюстрацыйнае фото
Ілюстрацыйнае фото

Стратных прадпрыемстваў у сталіцы стала больш на 10,9% , чысты прыбытак паменшыўся больш чым на чвэрць, і ў той жа час павялічылася выручка ад рэалізаванай прадукцыі і яе сабекошт.

Паводле інфармацыі галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Менска, колькасьць стратных арганізацый сталіцы ў 2018 годзе ў параўнаньні з 2017-м вырасла на 10,9% — з 238 да 264, а іх удзельная вага — з 15,6% да 17,3%.

Пры гэтым чысты прыбытак сталічных арганізацый паменшыўся на 26,3% і склаў 3 мільярда 36,6 мільёна рублёў. Прыбытак ад падаткаабкладаньня паменшыўся на 21,6%.

А вось выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў і паслуг арганізацый Менска павялічылася на 14,7% і склала ў наяўных цэнах 69 мільярдаў 796,2 мільёна рублёў, паведамляе БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG