Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка папрасіў Пуціна падзяліцца спартоўцамі


Аляксандар Лукашэнка

На сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі па гуманітарных пытаньнях 15 лютага Аляксандар Лукашэнка ўзгадаў, што ў часы СССР «усе базы і асноўныя школы» знаходзіліся на тэрыторыі Расеі. Напрыклад, у фігурным катаньні, піша БелТА.

Што сказаў Лукашэнка?

  • «У Расеі лішак калі ня трэнэраў, то спартоўцаў дакладна».
  • Калі таленавітыя спартоўцы ў Расеі не займаюць прызавыя месцы, яны ня маюць магчымасьці ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. «Паколькі ў нас вакансій у Беларусі больш чым дастаткова, гэтыя рабяты маглі б выступаць за Беларусь».
  • Някепска было б, калі Расея падзеліцца і трэнэрамі ў фігурным катаньні, каб Беларусь падняла гэты від спорту на адпаведны ўзровень.
  • Таксама Беларусь зацікаўлена ў падтрымцы Расеяй фэхтаваньня.

Напрыклад у біятлёне, дзе Беларусь рэгулярна натуралізуе расейскіх спартоўцаў, пры зьмене спартовага грамадзянства ўдзельнікі спаборніцтваў мусяць вытрымаць 2-гадовы карантын ад моманту апошняга старту на міжнародных спаборніцтвах. Краіна, ад спартовага грамадзянства якой чалавек адмаўляецца, можа скасаваць ці скараціць гэты тэрмін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG