Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэкс па-беларуску. У Менску пройдзе кастынг на агучваньне амэрыканскага сэрыяла


Плякат анансаванага сэрыялу ў беларускім дубляжы
Плякат анансаванага сэрыялу ў беларускім дубляжы

Сэрвіс Voka TV абвясьціў кастынг — шукаюць актораў, каб агучыць сэрыял «Сэкс у вялікім горадзе» па-беларуску.

Аб чым сэрыял?

Чатыры добрыя сяброўкі дзеляцца адна з адной жаночымі сакрэтамі, пакутуюць ад разьбітага сэрца і немагчымасьці трапіць у модны рэстаран, абмяркоўваюць туфлі і мужчын.

Як патрапіць на кастынг?

Прэтэндаваць на ўдзел у праекце могуць не толькі прафэсіяналы, але і ўсе беларускія прыхільнікі сэрыяла.

  1. Вырашыце, каго з галоўных герояў сэрыяла (аднаго, некалькіх ці ўсіх адразу — абмежаваньняў няма!) вы хацелі б агучыць: Кэры, Міранду, Саманту, Шарлоту, Стэнфарда ці Містэра Біга.
  2. Прайдзіце па спасылцы, дзе зьмешчаныя фрагмэнты тэксту кожнага з герояў.
  3. Зачытайце абраны ўрывак на відэа.
  4. У пэрыяд з 14 па 21 лютага ўключна запосьціце відэа ў сторыз сваіго Instagram-акаўнта, адзначыўшы афіцыйны акаўнт @vokatv.
  5. Сторыс мусяць быць апублікаваныя ў адчыненых акаўнтах, каб журы ўбачылі вашае відэа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG