Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 гадоў за 50 рублёў. Мужчыны вывезьлі знаёмых у лес, бо падазравалі ў крадзяжы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Жыхара Мядзельшчыны асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі за тое, што ён разам са знаёмым вывез двух мужчынаў у лес. Аднаго з пацярпелых прывязалі да машыны і цягалі па зямлі. Таксама асуджаны мусіць сплаціць штраф 2550 рублёў, піша прэс-служба суду Мядзельскага раёну.

Што адбылося?

Абвінавачаны С. у стане алькагольнага апʼяненьня разам з Л. вывезьлі пацярпелага А. да вёскі Азаркі-Дворышча на Мядзельшчыне, дзе зьбілі мужчыну. Пасьля прымусілі яго сесьці ў машыну і адвезьлі яго ў лес. Але праз супраціў пацярпелага выцягнуць яго з машыны для далейшага зьбіцьця, не атрымалася.

Таксама С. разам з Л. зьбілі ў лесе пацярпелага П., прывязалі яго рамянямі бясьпекі да аўто і працягнулі па зямлі амаль на 700 мэтраў. У выніку пацярпелы П. атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджаньні.

Навошта яны гэта рабілі?

С. і Л. спрабавалі такім чынам высьветліць, хто скраў у Л. 50 рублёў.

Чаму судзілі толькі аднаго?

Крымінальную справу супраць Л. спынілі празь яго сьмерць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG