Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША едзе ў Цэнтральную Эўропу з пазытывам і альтэрнатывай


Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо

Падчас візыту дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо ў Вугоршчыну, Славаччыну і Польшчу на гэтым тыдні, ён паспрабуе кампэнсаваць недахоп актыўнасьці з боку ЗША ў працы з краінамі Цэнтральнай Эўропы.

Паездка Пампэо пачнецца 11 лютага з наведваньня сталіцы Вугоршчыны Будапэшту. 12 лютага ён прыедзе ў Браціславу, сталіцу Славаччыны, дзе гэта будзе першы візыт госьця такога высокага ўзроўню з ЗША за апошнія 20 гадоў.

«Нашы дыпляматычныя кантакты накіраваныя на тое, каб канкураваць за пазытыўны ўплыў і паказаць нашым саюзьнікам у рэгіёне, што ЗША падтрымліваюць іх і праяўляюць цікавасьць да іх, каб прадставіць альтэрнатыву Кітаю і Расеі», — заявіў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі на ўмовах ананімнасьці.

Вашынгтон, як паведамляе Голас Амэрыкі, занепакоены штораз большай прысутнасьцю Кітаю ў Цэнтральнай Эўропе і, у прыватнасьці, экспансіяй у Вугоршчыне і Польшчы кампаніі Huawei Technologies, найбуйнейшага ў сьвеце вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталяваньня.

Асноўная частка візыту Пампэо ў Польшчу будзе зьвязаная з двухдзённай амэрыканскай канфэрэнцыяй «Будучыня міру і бясьпекі на Блізкім Усходзе», якая пачнецца 13 лютага.

Вашынгтон спадзяецца заручыцца падтрымкай у справе ўзмацненьня ціску на Іран, каб пакласьці канец яго зламысным, як лічаць ЗША, паводзінам на Блізкім Усходзе і дамагчыся спыненьня яго ракетна-ядзернай праграмы.

Пакуль незразумела, якія эўрапейскія сталіцы накіруюць свае дэлегацыі на канфэрэнцыю, якую кіраўнік іранскага МЗС Мухамад Джавад Зарыф назваў «безнадзейным антыіранскія цыркам», дадае Голас Амэрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG