Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што адбываецца ў Стоўпцах пасьля нападу школьніка на настаўніцу і вучняў. ФОТА

Каля Стаўпецкай сярэдняй школы № 2, дзе зранку 11 лютага школьнік 2003 году нараджэньня напаў з нажом на настаўніцу і некалькіх вучняў, цяпер працуе сьледча-апэратыўная група. Ля ўваходу ў школу дзяжураць міліцыянты.

Настаўніца гісторыі і грамадазнаўства 1968 году нараджэньня памерла ад ранаў. Пазьней стала вядома, што загінуў яшчэ адзін падлетак 2001 году нараджэньня, два застаюцца ў рэанімацыі.

Нападніка затрымалі на вуліцы Ленінскай каля 10:11. Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу аб забойстве дзьвюх асобаў. ​Крымінальная адказнасьць за забойства надыходзіць з 14 гадоў.



XS
SM
MD
LG