Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп заявіў, што, магчыма, аддае працы больш часу, чым любы іншы прэзыдэнт


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Кіраўнік Белага дома пракамэнтаваў уцечку ў СМІ ягонага падрабязнага працоўнага графіка, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 10 лютага, што ён, магчыма, зьяўляецца самым працавітым прэзыдэнтам у гісторыі краіны.

Дэталі ягонага штодзённага працоўнага графіка, якія нядаўна прасачыліся ў СМІ, паказваюць, што за апошнія тры месяцы ён адводзіў каля 60 адсоткаў працоўнага дня на працу «па вольным графіку», калі ў яго няма афіцыйных сустрэч або нарадаў.

Часта гэтыя гадзіны супадалі са шквалам камэнтароў у «Твітэры» па бягучых пытаньнях, скаргамі на дэмакратаў ці рэтвітамі пахвальных выказваньняў пра яго з праграм ягонай улюбёнай тэлекампаніі Fox News.

«У СМІ трапіў мой працоўны графік. Гэта было вельмі лёгка зрабіць, але яго трэба было ацэньваць ў пазытыўным, а не нэгатыўным ключы», — напісаў Трамп.

«Калі гаворка ідзе пра „вольны графік“, я звычайна працую, а не адпачываю. На самай справе я, магчыма, прысьвячаю працы больш часу, чым амаль што любы іншы папярэдні прэзыдэнт», — дадаў ён.

«Рэальнасьць такая, што, калі я заняў пасаду прэзыдэнта, у нашай краіне быў хаос, — сьцьвярджае Трамп. — Зьнясіленыя ўзброеныя сілы, бясконцыя вайны, патэнцыйная вайна з Паўночнай Карэяй, міністэрства ў справах вэтэранаў, высокія падаткі і занадта шмат рэгуляваньня, праблемы з іміграцыяй і аховай здароўя і многае іншае. У мяне не было іншага выбару, акрамя як працаваць вельмі падоўжаны працоўны дзень!»

Белы дом спрабуе знайсьці крыніцу ўцечкі падрабязнага графіка Трампа — больш дэталёвага, чым той, які раскрываецца публічна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG