Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны зьбіраецца працягваць супрацоўніцтва з праваслаўнай царквой


Сустрэча прадстаўнікоў вайсковага ведамства адбылася 8 лютага 2019 года ў Мінскім эпархіяльным упраўленьні.

У абмеркаваньні плянаў далейшага супрацоўніцтва з боку Мінабароны прымаў удзел памочнік міністра абароны па ідэалягічнай працы ва Узброеных Сілах, начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны, палкоўнік Леанід Касінскі.

Беларускую праваслаўную царкву ў сустрэчы прадстаўлялі эпіскап Бараўлянскі Ігнацій, протаіерэй Андрэй Волкаў і старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеяньні з Узброенымі Сіламі і іншымі вайсковымі фармаваньнямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў.

Як паведамляе афіцыйны сайт БПЦ, падчас сустрэчы вайскоўцаў і царкоўнікаў абмяркоўваліся пытаньні рэалізацыі пагадненьня аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG