Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні на акцыі Цімашэнкі ў Кіеве. Паліцыя заяўляе пра «спробу штурму»


Затрыманьне актывістаў у Кіеве

Пасьля затрыманьня групы людзей перад сустрэчай кандыдата ў прэзыдэнты Юліі Цімашэнкі з выбаршчыкамі на Кантрактовай плошчы ў Кіеве іх таварышы зладзілі бойку ля ўпраўленьня паліцыі, паведамляюць праваахоўнікі.

Згодна з заявай, усіх затрыманых спачатку адпусьцілі, аднак «група падтрымкі», якая прыбыла на месца, ужыла газавыя балёнчыкі супраць паліцыі, а трох паліцэйскіх шпіталізавалі.

«У выніку ўсіх актыўных удзельнікаў затрымалі, а гэта — каля 40 чалавек. Зь імі праводзяць першачарговыя сьледчыя дзеяньні», — гаворыцца ў паведамленьні.

Як сьцьвярджаюць у паліцыі, у затрыманых канфіскавалі нажы і пісталет «наган». Паліцыя адкрыла вытворчасьць па прыкметах пагроз або гвалту ў дачыненьні да праваахоўнікаў, захопу дзяржаўных будынкаў і хуліганства.

Актывісты лічаць дзеяньні паліцыі неапраўданымі. Яны заяўляюць, што паліцыя затрымала тых, хто прыехаў падтрымаць затрыманых на Кантрактовай плошчы, дзе павінна была таксама адбыцца сустрэча Юліі Цімашэнка з выбаршчыкамі.

Яны сьцьвярджаюць, што паліцыянты ўжывалі сілу да затрыманых, што прывяло да сур’ёзных пашкоджаньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG