Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Латвіі сказаў, што ён унук легіянэра Waffen SS, але раскрытыкаваў шэсьце ў цэнтры Рыгі


Крышʼяніс Карыньш
Крышʼяніс Карыньш

Новы прэм’ер-міністар Латвіі Крышʼяніс Карыньш заявіў, што чальцам ягонага ўраду ня варта ўдзельнічаць у захадах, прысьвечаных памяці легіянэраў Waffen SS. Шэсьці з гэтай нагоды штогод праходзяць у цэнтры Рыгі.

Як растлумачыў палітык у інтэрвію газеце Latvijas avīze, калі хто-небудзь хоча ўшанаваць жаўнераў Латвіі, для гэтага ёсьць спэцыяльная дата — Дзень Лачплесіса (Дзень памяці герояў) 11 лістапада.

Карыньш адзначыў, што ў краіне ўжо стала традыцыяй адсутнасьць прадстаўнікоў ураду на ўрачыстасьцях каля помніка Свабоды. «Як і ў мінулыя гады, гэты дзень як прыйшоў, так і пройдзе», — падкрэсьліў прэмʼер.

Крышʼяніс Карыньш адзначыў, што ён сам унук легіянэра і разумее «сапраўднае паходжаньне 16 сакавіка», але параіў прыхільнікам жаўнераў Waffen SS адзначаць гэты дзень на могілках.

Шэсьце ў Рызе 16 сакавіка
Шэсьце ў Рызе 16 сакавіка

16 сакавіка ў Латвіі адзначаецца неафіцыйны Дзень памяці латыскіх легіянэраў у памяць загінулых байцоў латыскага добраахвотніцкага легіёну, які ўваходзіў у склад войскаў СС.

Прэм’ер Латвіі лічыць, што рэзананс вакол неафіцыйных шэсьцяў у цэнтры Рыгі ў гэты дзень не спрыяе паляпшэньню іміджу Латвіі.

Шэсьце былых легіянэраў і латыскіх нацыяналістаў у Рызе 16 сакавіка расейская прапаганда выкарыстоўвае для пашырэньня дэзынфармацыі пра рост радыкальных і антырасейскіх настрояў у Латвіі і краінах Балтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG