Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чаму яны не цягнуць на лыжню дзяцей?» Лукашэнка анансуе лыжныя спаборніцтвы ў школах і ВНУ


Аляксандар Лукашэнка падчас «Менскай лыжні-2019»
Аляксандар Лукашэнка падчас «Менскай лыжні-2019»

Падчас «Менска лыжні-2019» Аляксандар Лукашэнка выказаў незадаволенасьць разьвіцьцём спорту ў школах і ўнівэрсытэтах, паведамляе БелТА.

Ён сказаў, што прымушае кіраўніцу Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлю Качанаву, а яна ўвесь народ бегаць па трасе.

«Хіба гэта нармальна: лыжы дай, скажы, што гэта добра, а потым яшчэ за руку цягні на трасу? Я не разумею, што за бацькі? Дзяцей трэба абавязкова выхоўваць у гэтым пляне. Менш хварэць будуць. Таму цяпер зробім спаборніцтвы па школах, ВНУ. І спытаем з рэктара і выкладчыкаў, дырэктараў школ, чаму яны не цягнуць на трасы, на лыжню дзяцей», — паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прымаў удзел у «Менскай лыжні» разам з Мікалаем Лукашэнка і Дар’яй Домрачавай. Ягоная каманда выйграла спаборніцтвы, што здаралася на гэтым спаборніцтве як мінімум тройчы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG