Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эпідэмія грыпу. У Францыі памерла 1100 чалавек


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

У Літве, Латвіі і ва Ўкраіне расьце захворвальнасьць на грып. Ад ускладненьняў выкліканых хваробай у гэтых краінах загінулі дзясяткі чалавек.

У Літве эпідэмія абвешчана ў 31 самакіраваньні зь 60-ці. Ускладненьні прывялі да сьмерці 16 чалавек. Усе яны не праходзілі вакцынацыю, піша Delfi.lt.

Колькасьць памерлых ад ускладненьняў выкліканых грыпам у Латвіі вырасла да 25 чалавек, паведамляе Delfi.lv. Сярэдні ўзрост загінулых — 66 гадоў.

Ва Украіне колькасьць загінулых вырасла да 30 чалавек. Сярод іх чацьвёра дзеці ва ўзросьце да 17 гадоў. Ніводны з загінулых не праходзіў вакцынацыю, паведамляе Цэнтар грамадзкага здароўя Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.

Па дадзеных Эўрапейскага рэгіянальнага бюро Ўсясьветнай арганізацыі здароўя шырокі распаўсюд грыпу зафіксаваны ў 26 краінах Эўропы.

Самая складаная сытуацыя ў Францыі, паводле справаздачы Santé Publique France, з кастрычніка 2018 году ў гэтай краіне ад грыпу загінулі 1100 чалавек.

У Беларусі па дадзеных на 5 лютага зафіксавана сярэдняя інтэнсіўнасьць захворвальнасьць на рэсьпіратарныя інфэкцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG