Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія кампаніі трапілі ў рэйтынг буйных падаткаплацельшчыкаў Літвы


Ілюстратыўнае фота

Агулам у рэйтынг увайшлі шэсьць беларускіх кампаній, у тым ліку прэзыдэнцкі санаторый «Беларусь» у Друскінінкаі.

Дзяржаўная падатковая інспэкцыя Літвы пры міністэрстве фінансаў Літвы агучыла назвы кампаній, якія па выніках 2018 году заплацілі найбольш падаткаў, перадае «Заўтра тваёй краіны». Сярод іх аказаліся кампаніі, створаныя пры ўдзеле беларускіх бізнэсоўцаў.

Sodrugestvo Baltija за год адлічыла падаткаў на 3, 6 мільёнаў эўра. Гэта кампанія прадстаўляе на рынку краін Балтыі буйнога вытворцу кармоў групы кампаній «Содружество». Уладальнікі — грамадзяне Беларусі Аляксандар і Натальля Луцэнка.

Yukon Advanced Optics Worldwide — прадпрыемства па выпуску аптычных прыбораў. Уладальнік — беларус Аляксандар Альшэўскі. За год кампанія заплаціла падаткаў на 3,2 мільёны эўра.

На пятым месцы ў ліку самых буйных падаткаплацельшчыкаў Друскінінкая — прэзыдэнцкі санаторый «Беларусь», сума падаткаў за год — 982 тысячы эўра.

Гандлёвы дом «БМЗ-Балтыя», дачка Беларускай мэталюргічнай кампаніі, сума выплат у бюджэт Літвы за год — 1,3 мільёны эўра.

Belintertrans Baltic — кампанія дачка буйнога беларускага лягістычнага апэратара «Белинтертранс -ТЛЦ» за год заплаціла ў бюджэт Літвы 1,1 мільён эўра.

Biru Kroviniu Terminalas — кампанія, якая прадае беларускія ўгнаеньні на сусьветны рынак. Траціна акцыяў належыць «Беларуськалію». За год кампанія заплаціла падаткаў на 1 мільён эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG