Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Францішкі Ўршулі Радзівіл


Партрэт Уршулі Радзівіл на выставе "Славутыя асобы Беларусі". Аўтары Ляілея і Валянцін Варэца.
Партрэт Уршулі Радзівіл на выставе "Славутыя асобы Беларусі". Аўтары Ляілея і Валянцін Варэца.

Падзеі 13 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 лютага 1705 году нарадзілася Францішка Ўршуля Радзівіл, пісьменьніца і драматург з роду Вішнявецкіх. У 1725 годзе Францішка Ўршуля ажанілася зь Міхалам Казімірам Рыбанькай і пераехала ў Нясьвіж. Там яна спрычынілася да пашырэньня асьветы, значна папоўніла замкавую бібліятэку, а таксама спрыяла аднаўленьню дзейнасьці Нясьвіскай друкарні.

Таксама ў гэты дзень

1988 — у Сцепанакерце прайшоў першы мітынг, на якім было вылучанае патрабаваньне аб далучэньні Нагорнага Карабаху да Армэніі.

1990 — было падпісанае пагадненьне пра аб’яднаньне дзьвюх частак Нямеччыны — заходняй і ўсходняй.

У гэты дзень нарадзіліся

1806 — Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык.

1902 — Сымон Хурсік, беларускі пісьменьнік.

1973 — Андрэй Хадановіч, беларускі паэт і перакладчык.


У памяці

1974 — памерла Паўліна Мядзёлка, беларуская акторка, дзяячка культуры.

1984 — памёр Язэп Найдзюк, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.

2009 — памёр Валянцін Тарас, беларускі паэт, крытык і перакладчык.

Валянцін Тарас.
Валянцін Тарас.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG