Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2000 рублёў штогадзіны — столькі каштуе бюджэту ўтрыманьне Нацыянальнага Сходу


Выява вялікага памеру

Бюджэтам Беларусі на 2019 год на ўтрыманьне 2 палат Нацыянальнага сходу прадугледжана 17 492 248 рублёў. Такую суму агучыла ў Фэйсбуку дэпутатка Ганна Канапацкая.

Такім чынам, агульныя выдаткі на парлямэнт складуць амаль дзьве тысячы рублёў штогадзінна, разам з выходнымі, сьвятамі і начным часам, адзначыла дэпутатка.

  • 73% гэтай сумы расходуецца на Палату прадстаўнікоў (ніжняя палата парлямэнту з 110 дэпутатаў).
  • 27% ідуць на ўтрыманьне Савету Рэспублікі (верхняя палата з 64 чалавек).

Акрамя выдаткаў на дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савету Рэспублікі, сродкі выдзеленыя і на працу сакратарыятаў палат.

Таксама Канапацкая падлічыла, колькі заплянавана выдаткаваць на заробкі дэпутатаў і супрацоўнікаў парлямэнту:

  • на заработную плату ўсіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — 4 867 170,6 рубля (556 рублёў за гадзіну).
  • на супрацоўнікаў сакратарыяту Палаты — 3 244 780,4 рубля (370 рублёў за гадзіну).
  • чальцам Савету Рэспублікі — 668 414 рублёў (пры гэтым чальцы Савету Рэспублікі могуць ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць без адрыву ад асноўнай працы).
  • супрацоўнікам сакратарыяту Савету Рэспублікі — 1 559 634 рублі (178 рублёў за гадзіну).

Акрамя гэтага, у бюджэце Беларусі на 2019 год прадугледжаныя іншыя выдаткі, зьвязаныя з працай Нацыянальнага сходу:

  • Унёскі на сацыяльнае страхаваньне работнікаў і службоўцаў — 3 409 025 рублёў (389 рублёў на гадзіну).
  • Набыцьцё прадметаў забесьпячэньня і расходных матэрыялаў — 58 539 рублёў (160 рублёў на дзень).
  • Выправы і службовыя разьезды — 379 922 рублі (1040 рублёў на дзень).
  • Іншыя бягучыя выдаткі на закупліваньне тавараў, аплату паслуг — 3 130 536 рублёў (357 рублёў на гадзіну).
  • Выплата пэнсій, дапамог ды іншых трансфэртаў — 174 227 рублёў (477 рублёў на дзень).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG