Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: «Мы гатовыя і далей змагацца з антысэмітызмам» 


Фрагмэнт мэмарыялу ахвярам Галакосту ў Трасьцянцы пад Менскам.
Фрагмэнт мэмарыялу ахвярам Галакосту ў Трасьцянцы пад Менскам.

Беларусь гатовая спрыяць калектыўным намаганьням АБСЭ ў барацьбе з антысэмітызмам,— ​заявіў намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на канфэрэнцыі ў Браціславе.

Як адзначае сайт МЗС, у сваім выступе Алег Краўчанка паінфармаваў пра захады Беларусі ў справе захаваньня гістарычнай памяці пра трагедыю Галакосту, уключна з адкрыцьцём летась другой чаргі мэмарыяльнага комплексу «Трасьцянец».

Кіраўнікі Нямеччыны, Беларусі і Аўстрыі ў Трасьцянцы, лета 2018 году
Кіраўнікі Нямеччыны, Беларусі і Аўстрыі ў Трасьцянцы, лета 2018 году

Асаблівы акцэнт Краўчанкам быў зроблены на важнасьці вывучэньня ўрокаў гісторыі Другой сусьветнай вайны і засьцярозе ад паўтарэньня падобных трагічных падзеяў у будучыні.

У канфэрэнцыі бяруць удзел дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Славаччыны Міраслаў Лайчак, кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Аўстрыі Карын Кнайсл, генэральны сакратар АБСЭ Томас Грэмінгер, афіцыйныя прадстаўнікі дзяржаў – удзельніц АБСЭ, няўрадавых арганізацый, нацыянальных і рэлігійных грамадаў.

У рамках візыту Алег Краўчанка сустрэўся зь Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных і эўрапейскіх спраў Славаччыны Лукашам Парызекам, з асабістым прадстаўніком дзейнага старшыні АБСЭ ў барацьбе з антысэмітызмам Эндру Бэйкерам і намесьнікам міністра замежных спраў Альбаніі Артэмісам Дралё — яго краіна будзе старшыняваць у АБСЭ пасьля Славаччыны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG