Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абласную структуру БНФ выселілі з пакоя ў офісе


Офіс партыі БНФ, пакой па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3-48Б.

Эканамічны суд Менску 4 лютага задаволіў пазоў дзяржаўнага прадпрыемства «Домэнэргасэрвіс» аб высяленьні Менскай абласной арганізацыі БНФ з памяшканьня па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3-48Б. Дамову арэнды гэтага памяшканьня скасавалі, піша сайт Партыі БНФ.

Тры ранейшыя пазовы аб высяленьні з памяшканьняў Партыі БНФ і яе структураў суд адхіляў.​

Офіс Партыі БНФ, архіўнае фота
Офіс Партыі БНФ, архіўнае фота

Пры гэтым, гэты пакой застаўся ў карыстаньні Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ. Аднак пазоў аб высяленьні Менскай гарадзкой арганізацыі партыі суд яшчэ мусіць разгледзець.

Падставай для пазову сталі запазычанасьці ў аплаце арэнды памяшканьня і камунальных паслуг, паведаміў прадстаўнік «Домэнэргасэрвіс». Паводле яго, Партыя БНФ ужо 30 месяцаў дапускае партэрмінаваньне плацяжоў.

Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што пазовы зьвязаныя не з эканамічнымі, а з палітычнымі прычынамі.

Партыя арандуе памяшканьне на вуліцы Чарнышэўскага, 3 з 2011 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG