Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пасаду прэзыдэнта Ўкраіны прэтэндуе рэкордная колькасьць кандыдатаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны ў панядзелак завяршыла прыём заяў аб вылучэньні ў прэзыдэнты краіны. У бліжэйшыя дні павінен быць вызначаны поўны сьпіс кандыдатаў.

На дадзены момант зарэгістравана ўжо 30 кандыдатаў у прэзыдэнты краіны — гэта рэкордная колькасьць. Пры гэтым частка заявак ЦВК яшчэ не разгледзела — сярод іх і дакумэнты дзеючага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, які падаў іх толькі ў нядзелю.

Усяго аб жаданьні балятавацца заяўлялі 89 чалавек, 22-м зь іх, у тым ліку кіраўніку Кампартыі Ўкраіны Пятру Сіманенку, адмовілі. Для рэгістрацыі неабходна ўнесьці заклад у 2,5 мільёнаў грыўняў, падаць падатковую дэклярацыю і выканаць шэраг іншых патрабаваньняў, пры гэтым подпісы зьбіраць ня трэба.

Выбары прэзыдэнта Ўкраіны пройдуць 31 сакавіка. Па апытаньнях, на выхад у другі тур найбольшыя шанцы — у шоўмэна Уладзіміра Зяленскага, лідэра апазыцыйнай партыі «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі і дзеючага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG