Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жодзіне ставяць агароджу зь беларускім арнамэнтам


Агароджа з беларускім арнамэнтам у Жодзіне.

На агароджу, якую ставяць ў Жодзіне ўздоўж вуліц, патрацяць 17 тысяч даляраў.

На сайце дзяржаўных закупак icetrade.by разьмясьцілі інфармацыю аб набыцьці ацынкаванай агароджы з нацыянальным арнамэнтам. Такую агароджу закупляе «Менскаўтардар-Цэнтар». Як распавялі ў гэтай арганізацыі карэспандэнту Свабоды, агароджу ставяць у Жодзіне.

«Такая ідэя ўзьнікла ў Жодзінскім гарвыканкаме. Летась мы паставілі такой агароджы на 1,6 кілямэтра. Сёлета трэба даставіць яшчэ 360 мэтраў па аўтадарозе Р53, такая ж агароджа стаіць на тэрыторыі Жодзінскага гарвыканкаму, адтуль ідэя і пайшла», — паведамілі ў будаўнічай арганізацыі.

Ацынкваную агароджу вырабляюць на Барысаўскім маторарамонтным заводзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG