Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак пачаў першы ў гісторыі візыт у Арабскія Эміраты


Папа Францішак
Папа Францішак

3-га лютага Папа Рымскі Францішак выправіўся зь першым у гісторыі візытам у Аб’яднаныя Арабскія эміраты. Мяркуецца, што ён правядзе там тры дні. Мэтай візыту стане ўдзел у канфэрэнцыі па міжрэлігійным дыялёгу.

Канфэрэнцыя, прысьвечаная міжрэлігійнаму дыялёгу, арганізаваная пад эгідай мусульманскай рады старэйшын і накіраваная на барацьбу з рэлігійным фанатызмам, паведамляе RFI.

Папа Рымскі сустрэнецца з прадстаўнікамі мусульманскай і будыйскай супольнасьцяў ААЭ, а таксама пагутарыць з насьледным прынцам Мухамадам ібн Зайдам. Пантыфік зьбіраецца наведаць каталіцкія вобласьці. У ААЭ хрысьціянская абшчына налічвае каля 900 тысяч чалавек, што складае прыкладна 10% насельніцтва, тут хрысьціяне могуць вольна спавядаць сваю рэлігію.

Папа Францішак заўсёды заклікаў да дыялёгу паміж ісламскім і хрысьціянскім сьветам.

5 лютага, Папа Францішак адслужыць у Абу-Дабі імшу перад 130 тысячамі людзей.

Да таго, як адправіцца ў Абу-Дабі, Папа Францішак знаходзіўся ў Панаме на сусьветным дні моладзі. Папа Францішак стаў другім біскупам Рыму, які наведаў Панаму: да яго тут зь візытам быў Ян Павел II у 1983 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG