Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы гендырэктар холдынгу «БелОМА» — Tut.by


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Цяпер абавязкі гендырэктара холдынгу выконвае Аляксандар Мароз, які ўваходзіць у Савет Рэспублікі.

Сілавікі затрымалі гэндырэктара «БелОМА», доктара навук Вячаслава Бурскага на мінулым тыдні, піша Tut.by са спасылкай на свае крыніцы.

У прыёмнай холдынгу журналістам гэтую інфармацыю не пацьвердзілі, але і не абверглі. Цяпер абавязкі гэндырэктара выконвае Аляксандар Мароз, які раней уваходзіў у Савет Рэспублікі.

Не ўдакладняецца і прычына затрыманьня. Холдынг «БелОМА» спэцыялізуецца на выпуску оптыкі, у тым ліку для вайсковых патрэбаў, а таксама робіць бытавыя лічыльнікі і дэталі для аўтамабіляў. Вячаслаў Бурскі ўзначальвае холдынг з 1992 году. Ні КДБ, ні Сьледчы камітэт пра затрыманьне не паведамляюць.

У 2011 годзе «БелОМА» трапіла ў лік 16 асобаў і кампаній зь Беларусі, Кітаю, Паўночнай Карэі, Вэнэсуэлы, якія падпалі пад санкцыі ЗША за продаж Ірану, Паўночнай Карэі і Сырыі тэхналёгіяў, зьвязаных з вытворчасьцю ядзернай, хімічнай і біялягічнай зброі і балістычных ракетных сыстэм.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG