Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тытунёвы шапік нельга будзе назваць «Папяроса», але «Табакерка» — можна


Ілюстратыўнае фота

Словы «табак» і сугучныя зь ім нельга будзе пісаць на шыльдах, паведаміла прадстаўніца Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня Віялета Беразоўская. Але шапікаў «Табакерка» абмежаваньне не закране, бо «гэта невялікая каробачка», піша БелТА.

Начальніца ўпраўленьня гандлю і грамадзкага харчаваньня МАРГу Віялета Беразоўская растлумачыла нормы новага антытытунёвага дэкрэту. Паводле яго, на шыльдах нельга будзе пісаць словы, якія абазначаюць тытунёвыя выбары, а таксама сугучныя ім.

Пры гэтым норма не закранае сетку шапікаў «Табакерка», якія сотнямі ставіць па ўсёй Беларусі кампанія «Энерга-оіл». Агульным лікам такіх шапікаў заплянавана паставіць каля 2,4 тысячы. Гэтая сетка падкантрольная аднаму з найбагацейшых людзей Беларусі Аляксею Алексіну.

«Табакерка — невялікая скрыначка, у якой, як правіла, захоўваецца нюхальны тытунь. Мы дадаткова яшчэ разьбяромся з гэтым, але пакуль ня бачым падстаў для забароны назвы», — патлумачыла Віялета Беразоўская.

«Табакеркі» пачалі зьяўляцца пасьля прэзыдэнцкага ўказу «Аб рэалізацыі інвэстыцыйнага праекту». Гэты праект скіраваны на ўдасканаленьне парадку аптовага і розьнічнага гандлю тытунёвымі вырабамі.

​Пад ціскам грамадзкасьці гэтыя шапікі зьбіраюцца прыбраць з прыпынкаў у Салігорску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG