Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурту Dzieciuki ўпершыню за тры гады дазволілі сольны канцэрт у Менску


Dzieciuki падчас канцэрту ў 2015-м
Dzieciuki падчас канцэрту ў 2015-м

Канцэрт мае адбыцца 28 красавіка ў сталічным клюбе Re:Public. Летась музыкам каля 10 разоў адмаўлялі ў гастрольным пасьведчаньні.

Горадзенскаму рок-гурту Dzieciuki, якому летась ня менш як 10 разоў адмаўлялі ў правядзеньні канцэртаў, дазволілі выступіць у Менску 28 красавіка. Пра гэта музыкі паведамілі ў сацыяльных сетках.

Гэта будзе прэзэнтацыя альбому «Радыё Гародня». Летась Dzieciuki выступалі ў Менску на 100-годзьдзі БНР і на фэсьце «Наш Дзень» пад Менскам. Але сольны канцэрт у сталіцы яны змогуць зайграць упершыню за 3 гады. Апошні раз гурт даваў сольны канцэрт у Менску ў 2016 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG