Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску за хабар затрымалі начальніка мяса-малочнага канцэрну


Іюстрацыйнае фота
Іюстрацыйнае фота

У Віцебску за хабар ад камэрсантаў затрыманыя службовыя асобы канцэрну «Мяса-малочныя прадукты».

Сума атрыманых хабараў — больш за 150 тысяч беларускіх рублёў, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Вольга Шкуратава.

Пры пасярэдніцтве прыватных арганізацый яны закуплялі тавары для перапрацоўчых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласьці і пастаўлялі іх па завышаным кошце.

Падазраваных затрымалі і завялі на іх крымінальную справу за атрыманьне хабару (ч.3 арт 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі), на грошы і маёмасьць наклалі арышт.

Як паведаміў Tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы, былі затрыманыя 35-гадовы гендырэктар «Віцебскмясамалпрам» Валеры Касьпяровіч, яго былы першы намесьнік, 34-гадовы Віктар Славецкі і кіраўнік прыватнай кампаніі «Віцебскгандаль» Міхаіл Славецкі.

ААТ «Віцебскмясамалпрам» зьяўляецца базавым лягістычным цэнтрам дзяржаўнага канцэрну «Мяса-малочныя прадукты». Прадпрыемства мае складзкія памяшканьні і халадзільныя камэры, ажыцьцяўляе грузаперавозкі спэцыялізаваным аўтатранспартам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG