Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША прыйшлі анамальныя маразы, да −53 градусаў


Узьбярэжжа возера Мічыган
Узьбярэжжа возера Мічыган

Прычынай моцнага пахаладаньня стала марознае паветра, якое прыйшло з Паўночнага полюсу.

У ЗША мэтэаролягі папярэдзілі пра анамальныя маразы. У некаторых раёнах краіны тэмпэратура можа апусьціцца да мінус 53.

Агенцтва Reuters паведамляе, што ў выніку анамальных маразоў у ЗША ўжо загінулі сама меней 12 чалавек.

У штатах, якія сутыкнуцца з арктычным холадам, жыве больш за 55 мільёнаў чалавек. Жытло большасьці зь іх не прыстасаванае для такіх умоў надвор’я.

Надзвычайнае становішча ўведзенае ў штатах Сярэдняга Захаду — Вісконсыне, Мічыгане і Ілінойсе, а таксама ў паўднёвых штатах — Алабаме і Місісіпі. Там таксама чакаюцца моцныя сьнегапады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG