Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2018 годзе беларусаў аштрафавалі за правапарушэньні на 65 мільёнаў даляраў


Ілюстратыўнае фота

139 мільёнаў рублёў — столькі штрафаў летась заплацілі беларусы за адміністрацыйныя правапарушэньні, паведамляюць у МУС. Найбольш штрафавалі за парушэньне правілаў дарожнага руху і ўжываньне алькаголю ў грамадзкіх месцах.

Агулам летась у Беларусі зафіксавалі 4 мільёны адміністрацыйных правапарушэньняў, за якія беларусаў штрафавалі. Зь іх 1,9 мільёна — парушэньне правілаў дарожнага руху, 302 тысячы — ужываньне сьпіртнога ў грамадзкім месцы.

За дробнае хуліганства беларусы заплацілі 55 тысяч штрафаў, за зьбіцьцё — 45 тысяч.

У міліцыі таксама паведамілі, што летась адбылося 84 тысячы злачынстваў, гэта на 2,9% менш, чым у 2017 годзе. Кожнае пятае злачынства адбывалася ў Менску. Самае частае злачынства — крадзеж, 29 тысяч выпадкаў.

5 тысяч выпадкаў — злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі, і яшчэ 4,6 тысячы — незаконны абарот наркатычных рэчываў.

Летась вырас узровень карупцыі, у 2017 годзе зафіксавалі 1999 фактаў атрыманьня хабару. Гэта на 4% больш, чым было ў 2017 годзе.

У 2019 годзе беларусаў плянуюць аштрафаваць на 100 мільёнаў рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG